Заўтра Аляксандр Лукашэнка накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан

26 сентября 2018

Заўтра Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Перагаворная частка саміту ўключае пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным фарматах. Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні па пытаннях бягучай дзейнасці Садружнасці і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах па ключавых кірунках. Чакаецца, што на палях саміту ў Душанбэ Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі. За рамкамі саміту запланаваны двухбаковыя мерапрыемствы Беларусі і Таджыкістана. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння і пракантралююць ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцяў.