Заўтра Аляксандр Лукашэнка накіруецца з рабочым візітам у Санкт-Пецярбург

19 декабря 2019
Заўтра Аляксандр Лукашэнка адправіцца з рабочым візітам у Расію. У Санкт-Пецярбургу Кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Яно пройдзе ў вузкім і пашыраным саставах. Лідары краін падвядуць вынікі развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў гэтым годзе, абмяркуюць бягучую праблематыку і перспектывы сумеснай работы з  улікам таго, што старшынства ў ЕАЭС у 2020 годзе пяройдзе Беларусі. Аляксандр Лукашэнка таксама возьме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Па традыцыі адбудуцца і двухбаковыя сустрэчы нашага Прэзідэнта з замежнымі калегамі. У прыватнасці, з Уладзімірам Пуціным прадоўжацца пошукі вырашэнняў пытанняў беларуска-расійскіх адносін.