Завяршыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Егіпта ў Беларусь

19 июня 2019

Вылет Абдэля Фатаха аль-Сісі быў запланаваны на пачатак дзявятай гадзіны, але з  улікам мер бяспекі раніца выдалася сапраўды вельмі ранняй для ўсіх службаў, задзейнічаных у арганізацыі візіту.

Ужо а 7-й гадзіне  раніцы свайго калегу Аляксандр Лукашэнка асабіста сустракаў у аэрапорце, што з'яўляецца знакам  сяброўства і паспяховасці візіту. Тут жа лідары краін правялі кароткую  размову. Прэзідэнт Егіпта адзначыў гасціннасць, з якой сустракалі ўсю дэлегацыю на беларускай зямлі, а таксама той факт, што, нягледзячы на ранні час, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне асабіста праводзіць яго ў аэрапорце.

Напярэдадні ж адбыўся вялікі перагаворны дзень у Палацы Незалежнасці. Лідары адзначылі: створана добрая база супрацоўніцтва, але гэты ўзровень  далёка не мяжа. Галоўнае - сяброўскія адносіны і жаданне глядзець у адзін бок. Зараз дзяржавы прапрацоўваюць і рэалізуюць больш як  15 сумесных праграм: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і падрыхтоўцы кадраў. Па выніках перамоў  прынялі дарожную карту супрацоўніцтва. Яна разлічана на найбліжэйшыя 2 гады.