Завяршыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай

30 сентября 2016

Самалёт Кіраўніка дзяржавы некалькі гадзін таму вылецеў з аэрапорта Пекіна. Перад адлётам Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да помніка народным героям.

Заключны дзень візіту, як і папярэднія, быў насычаным на перамовы. Раніцай Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прэм'ерам Дзяржсавета. Лі Кэцян выказаў упэўненасць, што цяперашні прыезд Аляксандра Лукашэнкі надасць дадатковы моцны імпульс далейшаму развіццю кітайска-беларускіх адносін.

Лі Кэцян, Прэм'ер Дзяржсавета КНР:

"Спадар Прэзідэнт, Вы ўносіце вялізны ўклад і прыкладваеце вялікія намаганні для развіцця нашых адносін. Кітайскі бок высока ацэньвае ваш ўнёсак. Упэўнены, ваш цяперашні візіт абавязкова надасць дадатковы моцны імпульс далейшаму развіццю беларуска-кітайскіх адносін. Я гатовы абменьвацца з вамі думкамі па двухбаковым парадку дня і пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць".

Прэзідэнт Беларусі наведаў і Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі і адказаў на іх пытанні. Адкрытая гутарка пра міжнародную палітыку. Аляксандр Лукашэнка распавёў, што лічыць самым важным у беларуска-кітайскім сяброўстве, чаму сумесны праект "Індустрыяльны парк "Вялікі камень" з'яўляецца ўзорам інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Шэраг сустрэч адбыўся ў Аляксандра Лукашэнкі і напярэдадні. Галоўная з іх - са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Як адзначылі лідары, Беларусь і Кітай усталявалі адносіны ўсебаковага давернага стратэгічнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Якасна новы статус партнёрства адлюстраваны ў дэкларацыі, якую па выніках сустрэчы падпісалі Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін. Акрамя таго, краіны заявілі пра намер сумесна прасоўваць будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху". У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў было таксама падпісана каля трох дзясяткаў дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў сферах гандлю, інвестыцый, прамысловасці, адукацыі і навукі. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.