Абарону інфармацыйнага поля краіны абмяркоўваюць на Савеце бяспекі ў Палацы Незалежнасці

12 марта 2019

Сучасныя пагрозы, рызыкі, камп'ютарныя інцыдэнты і правілы паводзін у Глабальнай сетцы.  На пасяджэнні Савета бяспекі ў Палацы Незалежнасці сёння абмяркоўваюць,  як зрабіць інфармацыйнае поле краіны зручным, эфектыўным і дакладным. У цэнтры ўвагі Прэзідэнта - канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі.  Дакумент распрацоўваецца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы з улікам усіх асаблівасцяў і тэндэнцый сучаснага становішча.  Па сутнасці,  гэта сістэма поглядаў на нацыянальную бяспеку ў інфармацыйнай сферы, плюс - прыярытэты і стратэгічныя задачы.  У стварэнні Канцэпцыі прымалі ўдзел дзяржорганы і розныя арганізацыі. Ад Адміністрацыі Прэзідэнта і Акадэміі навук да Парка высокіх тэхналогій і найбуйнейшых СМІ.  Аляксандр Лукашэнка агучыў акцэнты дзяржаўныя: людзі павінны атрымліваць максімальна поўную і дакладную інфармацыю, мець магчымасць абараніць свае асабістыя правы ў медыяпрасторы і ў цэлым павінны камфортна карыстацца найноўшымі сродкамі камунікацый.  У той жа час з'яўляюцца і прынцыпова новыя рызыкі, звязаныя з інфарматызацыяй.

Пазначыў Прэзідэнт і неабходныя практычныя меры. Сярод іх - асваенне новых форм работы ў медыяпраторы. Як адзначыў беларускі лідар, неабходна пашырыць сферу ўплыву айчынных СМІ. Асобна на пасяджэнні абмеркавалі і пытанні кібербяспекі. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.