Абараніць правы і жыццё чалавека - галоўная задача праваахоўных органаў

21 августа 2019

Давер людзей да ўлады і ўнутрапалітычная сітуацыя ляжаць у аснове стабільнасці ў дзяржаве. Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт на нарадзе па пытанні якасці працы праваахоўных органаў.

Абараніць правы і жыццё чалавека - галоўная задача сістэмы ў цэлым. Прэзідэнт робіць акцэнт на няўхільнасці пакарання за злачынства, але таксама звяртае ўвагу на ключавыя праблемы сферы. Сама сустрэча павінна стаць гістарычнай - падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы бачыць недахопы - даклдана, па пунктах адзначыў праблемныя пытанні ў праваахоўнай сферы. У прыватнасці, яны датычацца якасці папярэдняга следства, злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі, слабога пракурорскага нагляду. Нараканні на неабгрунтаванасць убуджэння крымінальных спраў і факты зняволення пад варту. Таксама Аляксандр Лукашэнка нацэльвае не працаваць для галачкі, арыентуючыся на выкананне статыстычных паказчыкаў. Важны і самы актуальны пасыл - шукаць неабвяргальныя доказы карупцыйных злачынстваў.

Нагадаем, Кіраўнік дзяржавы анансаваў нараду з праваахоўным блокам краіны роўна тыдзень назад падчас дакладу кіраўніка Следчага камітэта. Падставай сталі вынікі расследавання шэрагу крымінальных спраў.