Пасяджэнне Вышэйшага савета ЕАЭС пройдзе сёння ў Нур-Султане

29 мая 2019

Удзел у саміце прымае "еўразійская пяцёрка": Беларусь, Расія, Кыргызстан, Арменія і гаспадыня сустрэчы, краіна, дзе і падпісалі дагавор  аб стварэнні саюза, - Казахстан.

Чакаецца, што лідары аб'яднання выпрацуюць новы падыход  да эканамічнага парадку дня саюза, што дазволіць палепшыць яго прагрэс і  ліквідаваць  праблемы, якія па-ранейшаму існуюць. Ну а напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг сустрэч, у тым ліку і з кіраўніком Казахстана  Касым-Жамартам Такаевым.

Яшчэ адна сустрэча тэт-а-тэт атрымалася не такой перагаворнай, колькі сяброўскай. Нурсултан Назарбаеў уручыў Аляксандру Лукашэнку  аднайменны ордэн першага прэзідэнта Казахстана - дзяржаўную ўзнагароду за асаблівы ўклад у пашырэнне супрацоўніцтва паміж краінамі. Падрабязнасці пасяджэння Вышэйшага савета ЕАЭС  глядзіце ў наступных выпусках.