Заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях удасканаляць у будучым годзе

17 декабря 2019
За апошняе дзесяцігоддзе іх колькасць вырасла амаль у два разы. Асноўная частка - больш за 80 % - у сферы правіл дарожнага руху. Аднак статыстыка паказвае, што за гэтымі лічбамі нярэдка  стаіць шмат пытанняў  адносна справядлівасці пакаранняў. Акрамя таго, часта беларусам даводзіцца не выконваць правілы з-за вымушаных акалічнасцяў. Важна сістэмна перагледзець палажэнні дзеючых кодэксаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: галоўны крытэрый працы  не колькасць выяўленых парушэнняў і выпісаных штрафаў, а прафілактыка і рэальнае скарачэнне праступкаў. 


Новы законапраект да ліпеня 2020 года


Па даручэнні Прэзідэнта ў склад экспертнай камісіі, каму трэба будзе абнавіць заканадаўства, увайшлі кіраўнікі дзяржорганаў, парламентарыі і навукоўцы. На працягу паўгода ім трэба  правесці сумесную работу. Да ліпеня 2020-га адпаведны законапраект павінен быць на стале Прэзідэнта. Далей дакумент унясуць у парламент.