Прычым гутарка не аб нейкіх касметычных мерах. У цяперашняй сітуацыі гэта не дапаможа. А яе Прэзідэнт апісаў такімі словамі: Які кірунак ні вазьмі - поўны абвал, пачынаючы ад тэрмінаў, якасці і цэн, канчаючы карупцыяй. Відавочна, што будаўнічую галіну трэба ратаваць. Паміж тым для пошукаў адказу на пытанне: Што рабіць? - у спецыялістаў засталося зусім мала часу. Працу над памылкамі павінны прад'явіць ужо ў верасні. Прычым не ў выглядзе чарговай справаздачы аб недаробках. Да восені праблемы трэба ліквідаваць.
Пра дыягназ галіны і рэцэпты для яе - Сяргей Хамянтоўскі.
Даўно трэба было ўзяцца, і галіну трэба ратаваць. За апошні тыдзень гэтыя словы найбольш часта адрасуюцца беларускаму будаўнічаму комплексу. У іх і слёзы, і гнеў. Людзі гадамі чакаюць кватэры, абіваюць парогі УКБ, ад безвыходнасці дзяжураць на будпляцоўках.
Мінск, Савецкі раён, дом на Лагойскім тракце. Ужо пяць гадоў засялення чакаюць 120 беларускіх сем'яў. Стаўленне да дольшчыкаў ужо вядома ўсім і кожнаму. Для хітрых забудоўшчыкаў і апатычных УКБ гэтыя людзі - проста спонсары. У беларускіх будаўнікоў свая арыфметыка і трактоўка законаў? Так працягвацца больш не можа, гэта словы Прэзідэнта. Як і тыдзень таму на вялікай нарадзе, так і ў гэты панядзелак у гутарцы з міністрам унутраных спраў Кіраўнік дзяржавы зноў узняў тэму будаўніцтва.
Гэты дом у новым віцебскім мікрараёне Білева-2 пачалі будаваць самым першым, але вакол ужо выраслі дзясяткі шматпавярховак, а гэты так і застаўся незавершаным. У новых шклопакетах сям-там выбітае шкло, у кватэрах паламаныя дзверы. Будаўнічае смецце дасягае вокнаў першых паверхаў. Вялізныя дзіркі на фасадзе будаўнікі латаць не будуць, а адразу закрыюць уцяпляльнікам. Чарговы тэрмін уводу - чэрвень, але людзі гавораць, што і ён будзе правалены.
Праблема даўгабудаў на Віцебшчыне стаіць востра. За чатыры месяцы праграма па ўводзе жылля выкананая ўсяго на 13%. Сітуацыя ў першую чаргу звязаная з сумным становішчам на Віцебскім домабудаўнічым камбінаце. ДБК працуе са стратамі, абаротных сродкаў не хапае на матэрыялы і сыравіну.
Гаварыць пра нейкія касметычныя меры ў дадзеным выпадку не даводзіцца. Хвароба прагрэсуе і пагражае жыццю. Значыць, трэба рэзаць! Адказныя за экстраннае ўмяшанне ў пятніцу сабраліся ў Прэзідэнта. 18 чалавек - аснова спецыяльнай рабочай групы па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне. Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Дзяржкантролю, КДБ, МУС, Дзяржмаёмасці, Мінбудархітэктуры, гульцы будаўнічага рынку, праектанты. Ад выніку іх працы залежыць будучыня лакаматыва эканомікі. А часу мала. Да верасня пацыент павінен пайсці на папраўку і ачуняць.
Завышэнне цэн работ, нізкая іх якасць і падкантрольныя фірмы, слабыя УКБ і дарагія праекты - гэта першыя высновы групы. Відавочна, галіну трэба ратаваць, прычым хутка. Прэзідэнт надзяліў групу асаблівымі паўнамоцтвамі прамога дзеяння.














