За непрыняцце мер па навядзенні парадку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб

19 сентября 2019

Кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім за непрыняцце мер па навядзенні парадку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і невыкананне даручэнняў Прэзідэнта прыцягнуты да адказнасці шэраг службовых асоб. 

Строгае папярэджанне атрымалі Прэм'ер-міністр Сяргей Румас, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. 

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці. Да дысцыплінарнай адказнасці будуць прыцягнуты і кіраўнікі мясцовых органаў улады ў Гомелі. Таксама даручана аднавіць на працы Людмілу Чацвярткову на пасадзе настаўніка пачатковых класаў сярэдняй школы № 15 горада Гомеля. Павінны быць прыняты вычарпальныя меры па выкананні даручэнняў Прэзідэнта ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі.