За два дзясяткі гадоў Аляксандр Лукашэнка наведаў кожны з пацярпелых раёнаў

26 апреля 2016

Гэта каля сотні рабочых паездак і не толькі апошнімі днямі красавіка.

Шлях адраджэння забруджаных тэрыторый пачынаецца з 1995 года. Тады прыходзілася наводзіць элементарны парадак: праводзіць газ, уладкоўваць сацыяльныя аб'екты, займацца аздараўленнем. Людзям было важна даць надзею на тое, што іх не кінулі. У 1999 годзе Прэзідэнт ініцыюе найскладанейшы праект газіфікацыі Палесся. У 2001 пачынаецца адраджэнне і выкарыстанне рэсурсаў рэгіёна. У 2003 у Гомелі адкрываецца Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны. У 2004 годзе самая маштабная паездка - 10 дзён. У цэнтры ўвагі - перадавыя тэхналогіі на сяле і развіццё вытворчасцяў. Год 2005 - у Гомельскай вобласці прынята рашэнне аб будаўніцтве кукурузакалібровачнага завода. Сёння ён забяспечвае краіну ўласным насеннем. 2006 - 20-ая гадавіна аварыі. Брагін. 30 кіламетраў ад злапомнай АЭС. Нягледзячы на небяспечнае суседства, Прэзідэнту распавядаюць аб паспяховай пераспецыялізацыі АПК на забруджаных землях. У Камарыне мясцовыя жыхары просяць дапамагчы з газіфікацыяй. А ўжо ў 2009 годзе Аляксандр Лукашэнка запальвае сімвалічны факел на галоўнай плошчы пасёлка. 2010 год. Язёры. Першы аграгарадок краіны. Працуючы на Магілёўшчыне, Прэзідэнт дае старт маштабнаму малочнаму праекту. У красавіку 2011 года Аляксандр Лукашэнка ў Лунінцы наведвае новы будынак раённай бальніцы. Маладыя мамы і нованароджаныя атрымліваюць падарункі ад Прэзідэнта. 2014 год - у Клімавічах Прэзідэнт даручае адрадзіць 8 раёнаў Магілёўшчыны. У 2015 ужо першыя вынікі - адроджаныя рамёствы. Каб убачыць гэта на свае вочы, Прэзідэнт прыехаў у Слаўгарад на фестываль народных здабыч "Гаспадарчы сыр". "Значыць, мы паступілі мудра, захаваўшы гэты край", - сказаў год таму Прэзідэнт.