За гадзіну Кіраўнік дзяржавы адказаў на паўтара дзясятка пытанняў журналістаў

11 сентября 2016

У прыватнасці, аб адносінах з Захадам і Усходам і працы дэпутатаў. Так, Расія і Беларусь практычна дамовіліся па газавай тэме, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Таксама Прэзідэнт прызнаўся, што хацеў бы бачыць у краіне канструктыўную апазіцыю і пажадаў будучым дэпутатам быць больш палітычна актыўнымі ўнутры краіны і на міжнароднай арэне.

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, дэпутаты павінны настройвацца на цяжкую заканатворчую працу. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што функцыя прыняцця законаў адносіцца выключна да парламента.

Пацікавіліся рэпарцёры і тэмай развіцця адносін паміж Беларуссю і ЕС. Прэзідэнт падкрэсліў, што наша краіна наладжвае дыялог з Захадам не на шкоду адносінам з Усходам. А беларусы добра разумеюць, што з суседзямі неабходна жыць у сяброўстве і згодзе.

Падрабязнасці размовы Прэзідэнта з прадстаўнікамі СМІ - у нашых наступных выпусках.