Юрый Церцель прызначаны начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі

7 июня 2018

Сёння Кіраўнік дзяржавы прызначыў Юрыя Церцеля начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі. Гэта адна з нямногіх арганізацый, якая носіць такі высокі статус. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу новага кіраўніка на захаванні прыродных багаццяў краіны, а таксама на навядзенні парадку ў самой дзяржінспекцыі.