Ю. Караеў: Чаканая тэндэнцыя росту ёсць па злачынствах у сферы высокіх тэхналогій

5 сентября 2019

Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў. Аб крымінагеннай сітуацыі ў краіне і рабоце МУС ішла размова  на сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком ведамства Юрыем Караевым. Ён быў прызначаны на адказную пасаду  зусім нядаўна - у пачатку лета. Міністр распавёў, што сітуацыя сёлета застаецца падкантрольнай - зніжаецца ўдзельная вага асоба цяжкіх і цяжкіх злачынстваў. Чаканая тэндэнцыя росту ёсць па злачынствах у сферы высокіх тэхналогій. Прэзідэнт асоба падзякаваў праваахоўнікам за хуткае раскрыццё  гучнай крымінальнай справы, звязанай з рабаваннем ювелірнага магазіна ў Мінску.