Погляд на фінансавы рынак краіны і праблемы беларускага футбола - тэмы сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком Банка развіцця

15 февраля 2018

А зараз пра эканоміку, але ўжо ў спалучэнні са спортам. Буйныя нацыянальныя праекты, погляд на фінансавы рынак краіны і праблемы беларускага футбола. Гэта тэмы сённяшняй рабочай сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком Банка развіцця. Нагадаем, Сяргей Румас узначальвае і футбольную федэрацыю.

Вядома, у першую чаргу Аляксандр Лукашэнка цікавіўся дзейнасцю Банка. Структура створана з мэтай падтрымкі беларускага экспарту, развіцця сярэдняга і малога прадпрымальніцтва, а таксама фінансуе значныя для эканомікі інвестпраекты. Напрыклад, ужо сёлета ўвядуць у строй другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце. З 2015, калі ў Беларусі было прынята рашэнне аб дзяржпадтрымцы сем'яў пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей аднаразовай безнаяўнай выплатай, у Банка развіцця з'явілася і яшчэ адна важная задача - эфектыўнае кіраванне сродкамі сямейнага капіталу.

Банк развіцця займаўся і такім важным сацыяльным праектам, як "Школьны аўтобус". 330 такіх транспартных сродкаў ужо перавозяць па краіне штодня каля 13 тысяч дзяцей. Новая праграма "Здаровы малыш". У планах пераабсталяваць усе перынатальные цэнтры краіны. Дарэчы, у найбліжэйшы час Банк развіцця Беларусі паставіць у Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу абсталяванне коштам мільён долараў. Менавіта гэты банк курыруе праекты і ў дрэваапрацоўцы. Па выніках прадпрыемствы холдынга выйшлі на пазітыў.