Наладжваць лепшыя адносіны з ПА АБСЕ. Са спецпрадстаўніком арганізацыі сустрэўся Прэзідэнт Беларусі

23 января 2018

Беларусь гатова наладжваць самыя добрыя адносіны з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. У дыялогу з арганізацыяй няма закрытых тэм.

Такую пазіцыю Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка агучыў на сустрэчы са спецпрадстаўніком ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам. Адзіная ўмова супрацоўніцтва, пра якую нагадаў беларускі лідар, - улік суверэннага статусу Мінска ва ўсіх пытаннях і адмова ад ментарства і павучання. Вучыцца ж лепшым практыкам краіна гатова. Таксама Прэзідэнт нагадаў аб аднаўленні Хельсінкскага працэсу як рэальнай магчымасці зняць напружанасць у Еўропе і свеце. Нагадаем, гэтую ініцыятыву Аляксандр Лукашэнка агучыў на летняй сесіі асамблеі ў Минску. Яе пазітыўна сустрэла большасць парламентарыяў.

Кент Харстэд, спецыяльны прадстаўнік ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе:

"Павінен прызнаць, што  ў мяне выклікаюць прыхільнасць Ваша краіна і Ваш народу.  Дзякую Вам за паспяховае правядзенне ў Мінску летняй сесіі ПА АБСЕ  летась у ліпені. Гэта было выдатнае мерапрыемства з вельмі добрым вынікам для ўсіх нас. Я сам актыўна ўдзельнічаў у гэтым працэсе і асабліва рады бачыць той факт, што Беларусь стрымала сваё слова да літары па кожным з пытанняў. Першапачаткова былі тыя, хто сумняваўся, але потым жыццё паказала, што гэта было правільнае рашэнне правесці мерапрыемства тут, у Мінску". 

Спецпрадстаўнік ПА АБСЕ вельмі высока ацаніў уклад афіцыйнага Мінска пры правядзенні летняй сесіі асамблеі. Таксама Кент Харстэд адзначыў, што Беларусь да нюансаў выконвае ўсе абавязацельствы ў рамках арганізацыі. Сёння ў спецпрадстаўніка запланавана серыя сустрэч. У тым ліку з міністрам замежных спраў Беларусі, перамовы ў Гандлёва-прамысловай палаце, ПВТ і парку "Вялікі камень". Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.