Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі пройдуць 23 сакавіка

3 декабря 2013

Гэтую дату Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў на сустрэчы з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Размова ішла і аб парламенцкай кампаніі 16 года. Асобнай тэмай гутаркі сталі прэзідэнцкія выбары. Яны павінны прайсці не пазней чым 20 лістапада 2015 года. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, маючыя адбыцца выбарчыя кампаніі ў Беларусі павінны стаць дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі. Беларусы павінны самі вызначыцца, хто будзе кіраваць дзяржавай, і як будзе развівацца краіна. Акрамя таго, на сустрэчы з Прэзідэнтам абмяркоўвалася фінансаванне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. З бюджэту на гэтую кампанію будзе выдаткавана 100 мільярдаў рублёў. Па выніках у Беларусі будзе ўтвораны 1331 мясцовы савет.