Уступленне Расіі ў СГА не апраўдвае зніжэння беларускага экспарту

11 июня 2013
Наконт гэтага сёння на нарадзе па развіцці прамысловага комплексу і рэалізацыі беларускай прадукцыі заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Еўрасаюз зараз займае тую ж удзельную вагу па экспарце, што і Расія. І запатрабаваў ад урада аб'ектыўна растлумачыць прычыны росту складскіх запасаў.

Найбольш значны аб'ём запасаў гатовай прадукцыі назіраецца ў арганізацыях міністэрства прамысловасці. Адной з прычын сітуацыі з'яўляецца тое, што кампаніі доўгі час не працавалі над пашырэннем рынкаў збыту. Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта глядзіце ў нашым наступным выпуску.