Сустрэча Прэзідэнта з кіраўніцтвам найбуйнейшых СМІ

11 февраля 2020
Інфармацыйны суверэнітэт як атрыбут і права дзяржавы, фактар бяспекі і шанец не патануць у бурлівым свеце фэйкаў, маніпуляцый і постпраўды. Гэтыя і іншыя тэмы сёння былі ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. Падчас размовы ў Палацы Незалежнасці з кіраўнікамі асноўных дзяржаўных СМІ абмяркоўвалася палітычная тактыка і інфармацыйная стратэгія дзяржавы, будаўніцтва медыяцэнтра, а таксама стварэнне новага навінавага канала. Мяркуецца, што ён пачне працу ў канцы гэтага года або ў пачатку наступнага. Прэзідэнт папярэдзіў аб нарастанні пагроз у беларускім медыяполі.


Новы пасол Беларусі збіраецца ў Кітай

Тэму фэйкаў і недакладнай інфармацыі закрануў Кіраўнік дзяржавы і крыху пазней на сустрэчы з дыпламатам ключавога для Беларусі кірунку. Мікалай Снапкоў рыхтуецца ўзначаліць дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Кітаі. Гэтая краіна зараз перажывае няпростыя часы ў сувязі з успышкай каранавіруса. Яна, вядома, здэтанавала і на сусветным інфармацыйным полі. Дакладныя навіны, калі трэба  падтрымка, чысты і адкрыты кантакт з КНР - пажаданне новаму паслу нашай краіны.