Беларусі і Пакістану неабходна актывізаваць супрацоўніцтва

2 февраля 2017

Актывізаваць супрацоўніцтва і выкарыстаць патэнцыял дзвюх краін у поўнай меры: пра гэта сёння гаварыў Прэзідэнт на сустрэчы са старшынёй верхняй палаты парламента Пакістана.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж краінамі склаліся моцныя сяброўскія сувязі, аднак неабходна паскорыць выкананне пунктаў дарожнай карты супрацоўніцтва. Да 2020 года Мінск і Ісламабад плануюць выйсці на тавараабарот на мільярд долараў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: патэнцыял і магчымасці для гэтага ёсць.

Міян Раза Рабані, старшыня сената парламента Пакістана: 

"Прызнаюся шчыра, мы баяліся холаду, але адчулі цеплыню і сардэчны прыём адразу пасля прызямлення. Я ўпэўнены, нашы адносіны будуць развівацца і мацнець. Хацелася б асабліва адзначыць, што за вельмі кароткі час мы склалі звыш 70 дамоў, пачынаючы ад эканомікі і сканчаючы сферай ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва".

Сёння на сустрэчы гаворка ішла і аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Пакістана, каб не толькі гандляваць, але і збіраць тэхніку беларускіх брэндаў.

Нагадаем, Кіраўнік дзяржавы двойчы наведваў Пакістан. За час афіцыйных сустрэч на вышэйшым узроўні падпісана больш за 7 дзясяткаў дакументаў і праведзена чатыры двухбаковыя бізнес-форумы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя