Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення саюзнага Саўміна. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння вырашаюцца ў аператыўным парадку, але ўсё ж патрабуюць дадатковай каардынацыі ў сувязі міжнародным становішчам, якое змяняецца.
Рыгор Рапота далажыў Прэзідэнту, што парадак дня пасяджэння Савета Міністраў сфарміраваны. Рыхтуецца для Вышэйшага дзяржсавета.