Сустрэча Прэзідэнта Беларусі і губернатара Санкт-Пецярбурга не абмежавалася вузкім колам

27 ноября 2014

Аляксандра Лукашэнку засмучаюць паводзіны Расіі ў дачыненні да абмежавання паставак беларускай прадукцыі. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам. Нагадаем, на гэтым тыдні 24-га, а затым і 26-га лістапада Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі шэрагу айчынных прадпрыемстваў. Прычынай сталі нібыта выяўленыя неадпаведнасці якасці беларускай прадукцыі нормам і патрабаванням заканадаўства Расіі. Але гэтым забароненыя меры не абмежаваліся і вось ужо новая ініцыятыва Рассельгаснагляду - з 30 лістапада ўвесці забарону на транзіт прадукцыі з Беларусі ў Казахстан і трэція краіны. Апошнія некалькі месяцаў дзяржаве прыходзіцца здымаць з сябе абвінавачанні, якія час ад часу прад'яўляе Расія, калі размова заходзіць аб пастаўках прадукцыі з краін, якія трапілі пад расійскае эмбарга. Сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Сантк-Пецярбурга выказаў пазіцыю Беларусі.