Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Сяргеем Румасам

23 августа 2019

Эканамічная сітуацыя ў краіне, зарплаты, пытанні інтэграцыйных аб'яднанняў і развіццё супрацоўніцтва з шэрагам краін. Гэтыя тэмы Прэзідэнт Беларусі сёння абмеркаваў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам. Кіраўніка дзяржавы цікавіла сітуацыя ў адносінах з Расіяй, як выконваюцца дамоўленасці, дасягнутыя падчас ліпеньскай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гаварылі і пра пастаўкі беларускіх тавараў у Грузію. Нагадаў наш Прэзідэнт пра даручэнне вывесці на годны ўзровень заробак нізкааплатных катэгорый працаўнікоў. Сяргей Румас далажыў Кіраўніку дзяржавы, што на гэтым пытанні ўрад зараз робіць асноўны ўпор. Разам з тым сярэдні ўзровень зарплат па краіне падрос.