"Усепагоднае сяброўства". Прэзідэнт сустрэўся з паслом КНР у Беларусі Цуй Цімінам

29 марта 2020
Высокі ўзровень партнёрства Беларусі і Кітая называюць "усепагодным сяброўствам". Маюцца на ўвазе, вядома, не кліматычныя змяненні, а ўстойлівасць нашых сувязяў. Яны праймаюць усе сферы: палітыку, дыпламатыю, эканоміку, сацыяльнае развіццё і культуру. Сумесныя праекты гарантавана выдужаюць у цяжкіх умовах. Мала таго, ёсць усе магчымасці яшчэ і дадаць да канца года. 

У прыватнасці, аб гэтым на тыдні ў Палацы Незалежнасці ішла разамова на сустрэчы Прэзідэнта з паслом КНР у Беларусі Цуй Цімінам. Падрабязна абмяркоўваліся праекты, якія сёння паспяхова перажываюць стрэс-тэст на трываласць і тыя, што дададуць у скарбонку супрацоўніцтва. 

Кітайскі бок падзяляе аптымізм, і на гэта ёсць важкія падставы. Так, у канцы мінулага тыдня ў наш сумесны "Вялікі камень" зайшла яшчэ адна буйная кітайская карпарацыя, стаўшы 59-м рэзідэнтам парка. Новы інвестар будзе займацца навуковымі распрацоўкамі ў аўтамабільнай галіне. І гэта менавіта тое, дзеля чаго ствараўся "Вялікі камень" - новыя тэхналогіі прыходзяць у нашу краіну, інавацыйны прадукт пастаўляецца на экспарт. 

Вядома, не абышлі бокам і сумесную барацьбу з эпідэміяй - краіны абменьваюцца вопытам і ў гэтай сферы і дэманструюць свету галоўны тэзіс: вірус можна перамагчы, калі працаваць правільна, кропкава і зладжана, без панікі.