Пытанні будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

10 Ліпеня 2019
Слаўкалію неабходна будзе праводзіць узгодненую коштавую палітыку з Беларускай калійнай кампаніяй, каб не ствараць канкурэнцыі ўнутры краін.

Пытанні будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната і перспектывы рэалізацыі прадукцыі абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці напярэдадні. Нежынскі ГАК расійскі інвестар будуе ў Мінскай вобласці. Такі нацыянальны праект здзяйсняецца і ў Петрыкаве. 

У своечасовасці рэалізацыі гэтых праектаў не сумняваюцца эксперты, бо, згодна з сусветнымі прагнозамі, патрэбнасць ва ўдабрэннях будзе толькі павялічвацца. З увядзеннем новых аб'ектаў Беларусь умацуе першыя пазіцыі на знешнім рынку. Ад увядзення ў лад горна-ўзбагачальных камбінатаў і продажы дадатковага аб'ёму калійнай прадукцыі станоўчы эфект чакаюць і для эканомікі краіны ў цэлым - гэта новыя рабочыя месцы, падатковыя паступленні і будаўніцтва жылля.