Пытанні стратэгічнага развіцця сельскай гаспадаркі разгледзяць у красавіку па выніках першага квартала года

28 марта 2015

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне Беларусі. Абмеркаваць праблемы і перспектывы яе развіцця сабраліся амаль 40 чалавек. Гэта эканамічны блок урада, міністры, губернатары, кіраўнікі прадпрыемстваў і гаспадарак. Прэзідэнт запатрабаваў справаздачы аб рэальнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. У краіне створаныя ўсе неабходныя ўмовы для развіцця аграрнай сферы, і ў галіну ўкладзеныя вялізныя сродкі.

На нарадзе абмяркоўваліся пытанні эканомікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама тэхналагічнай і выканальніцкай дысцыпліны. Адной з ключавых тэм стала пасяўная кампанія.