Пытанні рэгіянальнай бяспекі абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і сакратар Савета бяспекі Расіі

15 сентября 2019
Пачнем з ключавых палітычных падзей тыдня. Адразу два візіты высокага ўзроўню ў Мінск. У аўторак прымалі сакратара Савета бяспекі Расіі Мікалая Патрушава. Па факце абмеркаванне рэгіянальнай бяспекі стала лагічным працягам канферэнцыі ААН па лічбавым антытэроры. 

Расія  - наш стратэгічны партнёр. У Саюзнай дзяржаве на заходнім напрамку дзейнічае агульная групоўка. І пагрозы перад намі аднолькавыя. Але ў публічнай медыясферы візіт нарабіў шмат шуму. Каментатары тут жа ўспомнілі прыезд у Мінск Болтана (на гэты момант ужо экс-саветніка па нацбяспецы Дональда Трампа) і загаварылі аб непастаянстве  Беларусі. Маўляў, саюзнік "сядзіць на двух крэслах".

Вядома, гэта  глупства. Крэсла (г. зн. нацыянальныя інтарэсы) ў Беларусі адно - сваё, уласнае. Проста як невялікая і разумная дзяржава Беларусь запрашае за агульны перагаворны стол усіх суседзяў і партнёраў. Тым самым афіцыйны Мінск уносіць пасільны ўклад у разрадку на кантыненце, у яго стабільнасць і бяспеку. 

З такіх пазіцый і наша шматвектарнасць - гэта ўклад, інвестыцыя ў тым ліку ў Саюзную дзяржаву,  аб чым гаварыў Прэзідэнт на сустрэчы з Мікалаем Патрушавым. 

На гэтай сустрэчы абмяркоўваліся і самыя трывожныя для кантынента навіны ў стылі хакі - крушэнне дагавора аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці, новыя кантынгенты і зброя ў Еўропе, тэрарызм і зброевы трафік. Ініцыятывы Мінска па бяспецы, у тым ліку  што прагучалі на канферэнцыі ААН,  наш найбліжэйшы саюзнік падтрымаў. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя