Пытанні рэалізацыі калійных угнаенняў сёння разглядаліся на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы

22 июля 2013
Аляксандр Лукашэнка заслухаў справаздачу рабочай групы, створанай па яго даручэнні ў маі для вывучэння сітуацыі. Па словах Прэзідэнта, дагэтуль існуюць розныя меркаванні і падыходы да асобных пытанняў, таму мэтай цяперашняй нарады з'яўляецца канчатковае прыняцце рашэння і вызначэнне адзінай пазіцыі ўсіх органаў улады ў адносінах да сферы калійных угнаенняў.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад удзельнікаў нарады паказаць аб'ектыўную карціну, паколькі ад гэтага залежыць эфектыўнасць далейшых крокаў па ўмацаванні міжнароднага аўтарытэту вытворцаў мінеральных угнаенняў.