Пытанні аптымізацыі Прэзідэнт абмеркаваў з Сямёнам Шапірам

24 июня 2014

Пытанні аптымізацыі, што зараз праводзіцца, цікавілі Прэзідэнта і на сустрэчы з губернатарам Мінскай вобласці. Сямён Шапіра таксама паведаміў Прэзідэнту пра вынікі ў працы эканомікі рэгіёну за першае паўгоддзе. У тэме развіцця Мінскай вобласці губернатар адзначыў, што прамысловасць апынулася ў плюсе. Аднак у асобных кірунках і прадпрыемствах яшчэ неабходна прыкласці высілкі для павышэння эфектыўнасці. Таксама Сямён Шапіра далажыў Аляксандру Лукашэнку пра ход нарыхтоўкі і забеспячэнне якасці кармоў у сельскай гаспадарцы.