Пытанні мадэрнізацыі прадпрыемства "Гродна-Азот" абмяркоўваюць у Прэзідэнта

10 мая 2018

Развіццё прадпрыемства "Гродна-Азот" сёння абмяркоўваюць на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Магутнасці завода адпрацавалі тры дзясяткі гадоў, узнікла неабходнасць сур'ёзнай мадэрнізацыі. Урад прапаноўвае два варыянты: абнавіць дзеючыя вытворчасці альбо пабудаваць новы азотны комплекс. Абедзве прапановы сёння дэталёва разгледзелі ў Кіраўніка дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, патрэбнасць у азотных угнаеннях у свеце будзе расці. Колькасць жыхароў на планеце павялічваецца, а значыць на наяўных сельгасугоддзях краінам неабходна будзе вырошчваць больш прадукцыі, таму актуальнасць такой вытворчасці і павелічэнне яе аб'ёмаў будуць расці.