Пытанні выкарыстання дзяржмаёмасці сёння на кантролі Прэзідэнта

15 ноября 2016

Наколькі эфектыўна загружаныя пляцоўкі ў цэнтры сталіцы, абмяркоўваюць на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, размова ідзе наконт перспектыў развіцця тэрыторыі ў рамках вуліц Кульман - Харужай - Коласа. На гэтых плошчах раней размяшчаліся цэхі Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі. Пазней вытворчасць перанеслі, а ў 2014 годзе было прынята рашэнне прадаць нявыкарыстаныя будынкі на аўкцыёне.

Урадам падрыхтаваныя прапановы па выкарыстанні тэрыторыі. Канчатковае рашэнне наконт лёсу гэтай пляцоўкі будзе прынятае па выніках нарады. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.