Пытанні дзяржбяспекі на парадку дня. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка

1 июня 2020
Майданаў у Беларусі не будзе. У прыярытэце застаюцца стабільнасць і парадак у краіне. Пытанні дзяржбяспекі сёння абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка. Прэзідэнт нагадаў: заўсёды Беларусь дзялілі на часткі і далучалі да розных тэрыторый. І гэтага больш дапусціць ні ў якім разе нельга, важна захаваць суверэнную і незалежную дзяржаву. Сёння ў нас ёсць такая магчымасць. Дзяржаўная бяспека - аснова асноў. Прэзідэнт выказаўся метафарычна: мы ведаем, адкуль вятры дзьмуць на беларускую зямлю, і навучыліся з імі змагацца. 

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што ўсё павінна быць справядліва, сумленна і без хлусні. Задача ўлады - забяспечыць захаванне законнасці ў краіне.



Тэгі:

#Выборы 2020