Пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў размове Прэзідэнта з кіраўніком Адміністрацыі і спікерам Савета Рэспублікі

11 декабря 2019
Сумесная праца на вынік! Напярэдадні Прэзідэнт у размове з кіраўніком Адміністрацыі і спікерам Савета Рэспублікі распавёў аб шчыльным графіку кантакту з расійскім бокам  для вырашэння ўсіх пытанняў у найбліжэйшы час. Дарэчы, незадоўга да гэтай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка  па тэлефоне  абмеркаваў інтэграцыйны парадак дня  з прэм'ерам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Час і фармат сустрэчы трэба прапрацаваць у найбліжэйшы час. Канец гэтага года і пачатак 2020-га ў прэзідэнцкім графіку - час напружаны. Няма белых плям. 

Нарада па тытунёвай галіне

Пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва  зараз выходзяць на першы план, прычым, не толькі ў медыйным полі, але і ў практычнай плоскасці. Учора ж падчас нарады па развіцці тытунёвай галіны самым сур'ёзным чынам  прымалі да ўвагі і ўніфікацыю падатковага заканадаўства з Расіяй. Такі крок можа вывесці тытунёвую прадукцыю са звыклай для беларусаў цэнавай катэгорыі, а гэтага, на думку Прэзідэнта, дапусціць ніяк нельга. Таксама падчас размовы  асобна абмеркавалі тое, як спраўляецца з абавязацельствамі найбуйнейшы інвестар  у беларускі рынак.  Пастаўлена мэта разабрацца і з акцызамі, і дбайна сачыць за падатковымі паступленнямі ў бюджэт.