Пытанне камплектацыі Узброеных сіл абмяркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта

26 февраля 2019

Якасць прызыву на тэрміновую службу ва ўмовах няпростай дэмаграфічнай сітуацыі. Актуальныя для бяспекі дзяржавы пытанні абмяркоўвалі на нарадзе Прэзідэнта з членамі Савета бяспекі.

Дэмаграфічная яма 90-х гадоў зараз стала прычынай дэфіцыту прызыўных рэсурсаў. І, па прагнозах Міністэрства абароны, сітуацыя якасна не зменіцца да 2025 года. Таксама сярод асноўных прычын складанасцяў з камплектаваннем Узброеных сіл асабовым складам пагаршэнне стану здароўя насельніцтва і шырокі спектр варыянтаў адтэрміноўкі ад прызыву. Згодна з заканадаўствам, у Беларусі такое права замацавана за 47 катэгорыямі грамадзян. І гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СНД, які ў некалькі разоў перавышае нормы Азербайджана, Арменіі, Казахстана і Расіі.

У сукупнасці ўсе прычыны прывялі да таго, што ўсяго за дзесяць гадоў колькасць прызыўнікоў, якія стаяць на ўліку, у Беларусі скарацілася практычна ўдвая. І летась войскі не былі поўнасцю ўкамплектаваныя маладым папаўненнем. Таму наспела неабходнасць прыняць меры па выпраўленні сітуацыі. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў сваё меркаванне і наконт пытання службы па кантракце.

Падчас нарады разгледзелі шырокі комплекс пытанняў, у тым ліку і новы падыход да адтэрміновак. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.