У Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход

3 июля 2019

Афіцыйны старт святочным мерапрыемствам быў дадзены яшчэ напярэдадні. У Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход з удзелам кіраўнікоў дзяржорганаў, дыпламатаў, прадстаўнікоў грамадскасці і, вядома, ветэранаў. Па традыцыі да ўсіх прысутных звярнуўся Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - гэта пункт адліку новай гісторыі краіны. А само свята штогод вяртае нас у адзін з самых цяжкіх і гераічных перыядаў жыцця беларускага народа.

І зараз важна не дапусціць зрушэння акцэнтаў, рэабілітацыі вінаватых у глабальнай катастрофе ХХ стагоддзя. І менавіта беларусы, якія страцілі тры мільёны жыццяў падчас Вялікай Айчыннай, нашмат лепш за іншых разумеюць: за мір трэба змагацца і ў мірны час.

Урачысты сход завяршыўся вялікім канцэртам. Нацыянальны каларыт, атмасфера свята і ў той жа час цяжкія ўспаміны. Гэтыя эмоцыі зразумелыя і блізкія і сведкам вайны, і цяперашняму пакаленню - моладзі. Ну, а галоўныя ўрачыстасці з нагоды свята нас чакаюць ужо зусім хутка.