У Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне"

9 января 2018

Сваёй працай, самааддачай і ўпартасцю яны зрабілі Беларусь багацейшай духоўна і маральна.

У Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Сталі вядомыя і тыя, каму пакарыўся беларускі спартыўны алімп. Сярод лаўрэатаў - урачы, свяшчэннікі, спартсмены, аўтарскія калектывы. Звяртаючыся з вітальнай прамовай да гасцей, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў - галоўныя героі сённяшняй урачыстасці робяць свет лепшым і святлейшым. Сваёй актыўнай дзейнасцю яны ствараюць вакол сябе атмасферу дабра і міласэрнаці. Урачы, педагогі, дзеячы культуры - кожны з іх, згодна са словамі Прэзідэнта, у адказе за будучыню краіны - захаванне і стварэнне духоўнай спадчыны Беларусі.

Спецыяльных прэмій удастоены аўтарскі калектыў Акадэміі мастацтваў за афармленне храма ў аграгарадку Вішнева Мінскай вобласці. Годнай прэміі стала і праца выдавецкага дома "Марка". У ліку лаўрэатаў спецпрэміі - народныя ўмельцы Кастрычніцкага раённага дома рамёстваў. А таксама Лідскі раённы ДК. Калектыў драматургічнага тэатра адзначаны прэміяй за актыўнасць у год пяцісотгоддзя беларускага кнігадрукавання. Каманда "Мінск-канцэрта" ўдастоеная ўзнагароды за правядзенне летняга музычнага сезона ў Верхнім горадзе - дзякуючы ім, у сталіцы панавала асаблівая атмасфера, якую прачулі і мінчане, і госці.

Узнагароду ад Кіраўніка дзяржавы за стварэнне дакументальнага цыкла "Справа жыцця" атрымалі і нашы калегі - аўтарскі калектыў Агенцтва тэленавін. Гэта Антаніна Станкевіч, Аляксандр Атрашэўскі і Руслан Туркоў.