У Палацы Незалежнасці ўчора абмяркоўваліся буйныя нацыянальныя праекты

16 февраля 2018

На рабочай сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком Банка развіцця Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу цікавіўся дзейнасцю фінансавай установы. Структура створаная з мэтай падтрымкі беларускага экспарту, развіцця сярэдняга і малога прадпрымальніцтва, а таксама фінансуе значныя для эканомікі інвестпраекты. Напрыклад, у дрэваапрацоўцы. З 2015, калі ў Беларусі было прынята рашэнне аб дзяржпадтрымцы сем'яў пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей адначасовай безнаяўнай выплатай, у Банка развіцця з'явілася і яшчэ адна важная задача - эфектыўнае кіраванне сродкамі сямейнага капіталу.

Таксама Кіраўніка дзяржавы цікавіла і сітуацыя ў беларускім футболе. Сяргей Румас узначальвае і футбольную федэрацыю. Крыху пазней да сустрэчы далучыліся аўтарытэтныя трэнеры, якія паказалі Прэзідэнту сваё бачанне праблем. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што дзяржава робіць усё для развіцця самага масавага віду спорту. У сваю чаргу, і функцыянеры павінны падставіць плячо. У прыватнасці, у краіне хочуць увесці адзіную методыку падрыхтоўкі юных футбалістаў.