У Палацы Незалежнасці адбылося пасяджэнне Савета бяспекі

14 февраля 2018

Упершыню з сярэдзіны мінулага стагоддзя свет знаходзіцца за крок ад узнікнення глабальнага супрацьстаяння з самымі непрадказальнымі наступствамі.

Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні на пасяджэнні Савета бяспекі. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, абарона грамадзян і забеспячэнне правапарадку - галоўная адказнасць улады. У Палацы Незалежнасці ішла размова наконт ключавых пытанняў нацыянальнай бяспекі, работы адпаведных дзяржорганаў у мінулым годзе і наконт задач на найбліжэйшую перспектыву. Гаворачы пра мір у рэгіёне, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асноўны цяжар па яго падтрыманні ляжа на плечы АДКБ, пры гэтым удзельнікі Арганізацыі шмат у чым недаацэньваюць наяўныя пагрозы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што зараз Узброеныя сілы нашай краіны праходзяць комплексную праверку, і даручыў міністру абароны максімальна эфектыўна расходаваць сродкі, што выдзяляюцца на ўдасканаленне арміі, і ўтрымліваць маёмасць і тэхніку ў ідэальным стане.