У Палацы Незалежнасці сёння абмяркоўвалі новыя перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая

18 апреля 2017

Высокі ўзровень беларуска-кітайскіх палітычных адносін павінен падцягнуць за сабою і эканоміку дзвюх краін.

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам. У апошнія дні высокі госць паспеў правесці ў Беларусі нямала афіцыйных сустрэч. У тым ліку з кіраўніцтвам парламента. Усе перамовы былі прадметнымі і змястоўнымі. Чжан Дэцзян - уплывовы ў сваёй краіне палітык. Ён, па сутнасці, - трэцяя асоба ва ўладнай іерархіі Кітая. У год 25-годдзя ўсталявання дыпадносінаў Мінск і Пекін дасягнулі высокай інтэнсіўнасці ўзаемных візітаў, падкрэсліў сёння Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць шэраг пытанняў аб развіцці ўзаемадзеяння ў інвестыцыйнай, гандлёвай і фінансавай сферах.

Прэзідэнт Беларусі лічыць неабходным актывізаваць супрацоўніцтва ў фінансавай сферы. Цікавасць - у прыцягненні кітайскіх кампаній у айчынны банкаўскі сектар. Ёсць папярэднія дамоўленасці па выхадзе China Сіцік Банк на беларускі рынак.

Чжан Дэцзян, старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў: "Кітай і Беларусь заўсёды аказваюць адзін аднаму давер і дапамогу. Наша супрацоўніцтва ва ўсіх галінах хутка развіваецца і мае вельмі шырокія перспектывы. Мы задаволеныя развіццём нашага двухбаковага ўзаемадзеяння. Яно набыло ўсе рысы спелых міждзяржаўных адносін: гэта трывалая палітычная аснова, інтэграваныя эканамічныя інтарэсы, актыўныя і дынамічныя гуманітарныя сувязі, цеснае супрацоўніцтва на міжнароднай арэне".