У Палацы Незалежнасці разглядаюцца ключавыя пытанні нацыянальнай бяспекі

13 февраля 2018

На вышэйшым узроўні даецца ацэнка працы адпаведных дзяржорганаў за мінулы год і фарміруюцца задачы на найбліжэйшую перспектыву. Адно з найважнейшых пытанняў у парадку дня пасяджэння Савета бяспекі - забеспячэнне правапарадку і абароны грамадзян. Сёння выразна прасочваюцца тэндэнцыі зніжэння злачыннасці. У гэтым пытанні Кіраўнік дзяржавы адзначае заслугі праваахоўнікаў, але не лічыць сітуацыю ў цэлым спрыяльнай.

На нарадзе асаблівая ўвага нададзена міжнароднаму парадку дня. З трывогай наша краіна ўспрымае развіццё сітуацыі ў найбліжэйшага паўднёвага суседа. Беларусь працягвае забяспечваць неабходныя ўмовы для правядзення рэгулярных пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы. На думку Кіраўніка дзяржавы, рэальнай альтэрнатывы мінскай перагаворнай пляцоўцы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне на сёння не існуе.