У Палацы Незалежнасці прайшла нарада аб сцвярджэнні рашэння на ахову дзяржмяжы

20 января 2017

Удасканаленне працы Дзяржпагранкамітэта, аптымізацыя яго структуры, а таксама павышэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі вайскоўцаў.

Гэтыя пытанні сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прадстаўнікамі сілавога блока, якія адказваюць за бяспеку меж. У Палацы Незалежнасці прайшла нарада аб сцвярджэнні рашэння на ахову дзяржмяжы. Беларусь бесперапынна павышае ўзровень абароны меж. Гэтае пытанне летась двойчы абмяркоўвалася на ўзроўні Прэзідэнта. Увага да гэтай сферы тлумачыцца няпростым міжнародным становішчам, узрастаннем тэрарыстычнай небяспекі і павелічэннем патокаў нелегальнай міграцыі. Пры гэтым для законапаслухмяных падарожнікаў наша краіна ў лютым істотна спросціць уезд.

Сёння Прэзідэнт зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы сёлета. Подпіс Кіраўніка дзяржавы ў гэтым дакуменце - рытуал штогадовы. Сёння такая працэдура набывае асаблівае значэнне.

Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта ў нашых наступных выпусках.