У Палацы Незалежнасці прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ігара Дадона

10 апреля 2019

Міжнародны парадак дня і важныя моманты двухбаковых адносін. Сёння гэтыя тэмы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Перамовы лідараў прайшлі ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнікі дзяржаў рэгулярна сустракаюцца, развіваючы даверны дыялог паміж Мінскам і Кішынёвам. Краіны звязваюць даўнія добрыя адносіны і трывалыя сувязі. Погляды па шматлікіх пытаннях супадаюць. Але ў любым выпадку такая сустрэча - магчымасць абмяняцца меркаваннямі па розных тэмах. Разлічваюць, што гэты дыялог надасць імпульс для развіцця адносін паміж дзяржавамі.

Беларусь уваходзіць у топ-10 найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Малдовы. Па выніках мінулага года тавараабарот Мінска і Кішынёва перавысіў 200 мільёнаў долараў. Але патэнцыял куды большы. Паслядоўна працуюць над тым, каб прыкметна падняць узровень эканамічнага ўзаемадзеяння.