У Палацы Незалежнасці праходзіць сустрэча лідараў Беларусі і Расіі

19 июня 2018

У гэтыя хвіліны ў Палацы Незалежнасці праходзіць сустрэча лідараў Беларусі і Расіі. Яна папярэднічае пасяджэнню Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Пасля пратакольнай цырымоніі сумеснага фатаграфавання кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня. У ім сёння каля дзясятка пунктаў. У прыватнасці, размова аб праграме ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, аб развіцці двухбаковых адносін, рэалізацыі сумесных праектаў і ўзаемадзеянні ў рамках розных інтэграцый. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія пытанні былі паспяхова прапрацаваныя яшчэ да пачатку сесіі Дзяржсавета.

Дарэчы, у гутарцы Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею і на ўдалы для Расіі зыход матча з Егіптам. Сёння зборныя гэтых дзвюх краін гуляюць у рамках чэмпіянату свету па футболе.