У Палацы Незалежнасці праходзіць вялікая сустрэча Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі дзелавых колаў

22 декабря 2017

Удзельнікі - дзве з паловай сотні чалавек. Гэта прадстаўнікі ўлады і ўсіх сфер бізнесу - ад рамеснікаў да ўладальнікаў буйных кампаній. Увосень Прэзідэнт падпісаў цэлы пакет дакументаў па лібералізацыі бізнесу - адзін дэкрэт і сем указаў. Яны павінны даць магутны штуршок развіццю прыватнага сектара эканомікі. Размова аб ухіленні любых адміністрацыйных бар'ераў, якія перашкаджаюць развіццю дзелавой ініцыятывы. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы падпісаў яшчэ адзін знакавы дакумент - дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі.

Многія з прысутных сёння бралі самы актыўны ўдзел у маштабнай працы для паляпшэння бізнес-клімату, стымулявання дзелавой актыўнасці і напаўнення прарыўнога дакумента па развіцці лічбавай эканомікі. Чарговая сустрэча ў Прэзідэнта - гэта адкрыты дыялог. Магчымасць яшчэ раз зверыць гадзіннікі, даць ацэнку зробленаму і выказаць прапановы на перспектыву. Яшчэ да пачатку вялікай дыскусіі буйныя бізнесмены, топ-менеджары кампаній, IT-спецыялісты дзяліліся не толькі сваім, але і меркаваннем калег, як прынятыя дакументы паўплывалі на іх сферу дзейнасці.