У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з высокімі гасцямі II Еўрапейскіх гульняў

21 Чэрвеня 2019

У гэтыя хвіліны ў Палацы Незалежнасці з Дзмітрыем Мядзведзевым сустракаецца Аляксандр Лукашэнка.  Акрамя маючых адбыцца спартыўных баталій, старт якім афіцыйна дадуць сёння вечарам, абмеркавалі пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. 

У цэлым сёння ў Прэзідэнта адбыўся сапраўдны марафон двухбаковых сустрэч: прайшлі перамовы адразу з некалькімі ганаровымі гасцямі, якія прыляцелі ў Мінск на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў.  З самай  раніцы (яшчэ раней  за запланаваны  час)  Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Грузіі. 

Візіт Саламэ Зурабішвілі ў  беларускую сталіцу першы (на пасадзе прэзідэнта яна крыху больш за паўгода), але і яго госць вымушана перапыніць з-за сітуацыі, што абвастрылася ў Тбілісі.  

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што яго грузінская калега  неўзабаве знойдзе час у сваім графіку і наведае Беларусь, калі сітуацыя ў Тбілісі наладзіцца. Беларусь і надалей гатова падтрымліваць Грузію і развіваць з ёй дыялог. 

Аляксандр Вучыч, наадварот, у Мінску не ўпершыню.  З Прэзідэнтам Сербіі  Аляксандр Лукашэнка  добра знаёмы.  Лідары рэгулярна абменьваюцца меркаваннямі па самых розных тэмах. Але да палітычных адносін, якія сёння на самым высокім узроўні, краінам неабходна дадаць больш узаемавыгадных праектаў у эканоміцы.  Высокі госць чакае, што запланаваны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Бялград  гэтаму паспрыяе. 

Рамзан Кадыраў, як і іншыя высокія госці, таксама наведае адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў гэтым вечарам.  Але прыляцеў кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі крыху раней. Аляксандр Лукашэнка сёння днём уручыў яму ордэн Дружбы народаў, узнагарода чакала яго амаль год. Беларусь і Чачэнскую Рэспубліку  звязваюць выключна сяброўскія адносіны, што неаднаразова было пацверджана на практыцы.  

Самую высокую ўзнагароду ў нашай краіне для  іншаземцаў  кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі атрымаў за вызваленне беларусаў з лівійскага палону.  

Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы і з дэлегацыяй з Вялікабрытаніі.  Лондан  апошнія некалькі гадоў  больш актыўна стаў працаваць з беларускім урадам і бізнесам.  Многае для прасоўвання сумеснай эканомікі з нашай краінай зрабіў Джордж Холінгберы - міністр па гандлёвай палітыцы Вялікабрытаніі.  За гэта яму асабіста сёння падзякаваў Аляксандр Лукашэнка.  Прэзідэнт Беларусі  адмоўна ставіцца да выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза, аднак бачыць у гэтым і станоўчыя  бакі: так, каралеўства зможа  больш аператыўна наладжваць партнёрства з нашай краінай.