У Палацы Незалежнасці абмяркоўваюць надзённыя эканамічныя і палітычныя пытанні

25 мая 2020
Надзённыя эканамічныя і палітычныя пытанні - гэта тэмы нарады, якую Прэзідэнт праводзіць у Палацы Незалежнасці. Апошнім часам працаваць прыходзілася на фоне пандэміі, праз якую закрыліся многія краіны. Па сутнасці, на паўзу была пастаўленая ўся сусветная эканоміка. Гэты няпросты перыяд - для ўсіх выпрабаванне, якое закранула не проста здароўе людзей, але і вытворчыя ланцужкі і ў цэлым працу рэальнага сектара. Нягледзячы на тое што Беларусь не стала закрывацца, становішча ў партнёраў не магло не адбіцца на нашай краіне. 


Прэзідэнт праводзіць нараду ў Палацы Незалежнасці


Размова таксама ішла аб пытаннях, звязаных з лячэннем людзей. Эпідэміялагічнае становішча ў цэлым і выратаванне жыццяў - на штодзённым кантролі Прэзідэнта. Тут Аляксандр Лукашэнка адзначыў паступовае паляпшэнне сітуацыі ў Беларусі, але заклікаў не расслабляцца. Падрабязнасці гэтай размовы раскажам у наступных выпусках.