У Палацы Незалежнасці абмяркоўваюць эканамічныя перспектывы

21 ноября 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб даручэннях па сярэдняй зарплаце і рабочых месцах. Колькасць занятых у эканоміцы павінна расці. У цэлым пасля не самага ўдалага мінулага года, калі эканоміка ўпала на 6 %, удалося выраўнаваць сітуацыю і выйсці на рост паказчыкаў.

Сёння ўрад вынес на разгляд праекты ключавых дакументаў на будучы год. Прадугледжваецца, што бюджэт захавае сацыяльную скіраванасць. Прадугледжаны рост выдаткаў на адукацыю, ахову здароўя і падтрымку шматдзетных сем'яў.