У Палацы Незалежнасці напярэдадні гаварылі пра II Еўрапейскія гульні

2 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Янез Качыянчыч высока ацаніў працэс падрыхтоўкі да маштабных стартаў. Усяго для Еўрагульняў задзейнічаюць 12 аб'ектаў. Адзін з ключавых - стадыён "Дынама". Яго абяцаюць адкрыць ужо 21 чэрвеня. Падчас ІІ Еўрагульняў тут пройдуць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, а таксама цырымоніі адкрыцця і закрыцця. ІІ Еўрагульні пройдуць у Мінску наступным летам.

Кіраўнік Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў павіншаваў беларускі бок з паспяховым выступленнем на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Сёння Янез Качыянчыч правядзе рабочыя сустрэчы ў НАКу Беларусі з прадстаўнікамі аргкамітэта ІІ Еўрагульняў.