Прэзідэнт пазначыў ключавыя праблемы ў працы праваахоўных органаў краіны

20 августа 2019

Справядлівасць, законнасць і эфектыўнасць. У Палацы Незалежнасці ідзе нарада па пытанні якасці працы праваахоўных органаў краіны. Абараніць правы і жыццё чалавека - галоўная задача сістэмы ў цэлым. А ад таго, наколькі зладжана функцыянуе ўвесь механізм, залежыць давер людзей. Прэзідэнт робіць акцэнт на няўхільнасці пакарання за злачынства, але таксама зважае на праблемы. Асабліва адзначае: цяперашняя сустрэча павінна стаць гістарычнай. Праверкі выявілі мноства недахопаў на самых розных узроўнях. Дарэчы, часта факты становяцца вядомымі менавіта пасля зваротаў грамадзян. І беларусы маюць права разлічваць на вынік, бо для якаснай працы праваахоўнікаў створаныя ўсе ўмовы. Нагадаем, Кіраўнік дзяржавы анансаваў нараду з праваахоўным блокам краіны роўна тыдзень таму, падчас дакладу кіраўніка Следчага камітэта Беларусі. Падставай сталі вынікі расследавання некалькіх крымінальных спраў.