У Палацы Незалежнасці гаварылі аб беларуска-в'етнамскім супрацоўніцтве

12 декабря 2019
У Палацы Незалежнасці сёння абмяркоўвалі  тэмы беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва - ад пытанняў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння да сумесных праектаў у эканоміцы і абароннай прамысловасці.


А. Лукашэнка аб двухбаковым супрацоўніцтве

У гэтыя дні нашу краіну наведвае адна з галоўных палітычных фігур В'етнама - спікер парламента. І сёння з ёй сустрэўся беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў тыя поспехі, якіх удалося дасягнуць нашым дзяржавам. Краіны звязаны моцным сяброўствам яшчэ з савецкіх часоў, калі дапамагалі адстойваць суверэнітэт і незалежнасць нашага партнёра. За гэты час многае зроблена для больш дынамічнага развіцця гандлёва-эканамічных адносін. МАЗы, БелАЗы, трактары і прадукты харчавання - найбуйнейшыя праекты, якія аб'ядноўваюць нашы краіны. Спадарыня Нгуен у Беларусі другі раз, прыязджала яшчэ  калі была міністрам працы. А вось афіцыйныя перамовы ў якасці спікера парламента для яе першыя. 


Тавараабарот Беларусі і В'етнама дадасць 70 %

В'етнам для Беларусі  партнёр перспектыўны. Праз Ханой для нашых тавараў адкрываюцца магчымасці па доступе на рынак АСЕАН. Па словах віцэ-прэм'ера Беларусі, пакуль абмяжоўваюць развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва высокія мытныя пошліны. 

Над вырашэннем гэтага пытання зараз працуюць ва ўрадзе. Чакаецца, што тавараабарот паміж краінамі дадасць 70 % па выніках года. Усяго за 9 месяцаў у агульнай скарбонцы  153 млн долараў. Імкнемся да лічбы паўмільярда.